Belarusian Audiobooks (native)
Collection
Belarusian audiobook speech, native sample rate, mono, chunks up to 30s, with audio/text/duration and aligned transcriptions. • 69 items • Updated
audio audioduration (s) 7.55 25.2 | text stringlengths 31 238 | duration float32 7.55 25.2 |
|---|---|---|
Каханак яе вялікасці. Першы раз | 7.55 | |
гэта здарылася вось тут, на мядзведжай шкуры, якая зараз лашчыць яе босыя ногі. | 8.78 | |
Згадка адгукаецца прыемным скразнячком паміж выпушчаных на волю грудзей і салодкім паколваннем у зацвярдзелых смочках. | 12.93 | |
Мядзведзь быў велізарны. Амаль чорная, з бурымі падпалінамі шкура займае ўсю прастору ад алькова да вакна, за якім толькі высокая пасля апошніх залеваў Дзвіна. | 17.940001 | |
Учора рака ўзбунтавалася, за нейкую гадзіну ўзарвала вышэй Полацка наведзены дзеля яе, імператрыцы, мост, і генерал-губернатар распарадзіўся знайсці надзейную шлюпку. | 14.53 | |
Яна бярэ з талеркі чырванабокі яблык, які, колькі сябе памятае, нязменна з'ядае перад сном, і згаладала ўпіваецца ў яго зубамі. | 13.97 | |
Толькі пятая гадзіна, але імператрыца ведае: ужо не засне, бо цела перапоўненае не стомаю, а пенлівай, як шампанскае, лёгкасцю. | 12.88 | |
Яна хутка вяртае вастрыню і свежасць успрымання. Ужо даўно развіднела, | 8.51 | |
аднак яна чамусьці не спяшаецца тушыць амаль празрыстыя агеньчыкі свечак, быццам іх жывая прысутнасць тут, у спальні, яшчэ дзеля нечага патрэбная. | 14.29 | |
Імператрыца спрабуе акрэсліць свой унутраны краявід. Ён сугучны заваконнаму. | 8.7 | |
Тая ж ціхая раніца, і бязсонная, там-сям яшчэ закінутая пасмамі туману плынь успамінаў | 9.59 | |
пра зусім блізкае і празадаўненае, але раптам вернутае прыхамаццю памяці. | 9.79 | |
Ёй падабаецца думка, што прэлюдыяй гэтай ночы сталася навальніца, якая шалела над горадам у першы полацкі вечар. | 11.19 | |
Наогул усе баўленыя тут дні зліліся для яе ў адзін доўгі дзень, | 8.81 | |
што папярэднічаў сённяшняй шчаслівай ночы, якая дазвання сцерла вобразы і адчуванні астатніх полацкіх начэй. | 12.65 | |
Імператрыцы не належыць так думаць, але зараз яна думае менавіта так. | 10.25 | |
Хіба гэта не ўчора яна ўязджала ў горад пад мелодыі аркестра, што граў на ўзведзенай у яе гонар трыумфальнай браме і пад салют з расстаўленых на гарадскіх валах гарматаў? | 14.06 | |
Яна ехала праз шчодрую цеплыню травеньскага вечара, праз залітыя белай, ружовай і жаўтлявай кветэнню сады, | 9.89 | |
праз шматгалоссе званоў і натоўпы яе падданых, якім кланялася са сваёй пазлачонай карэты з зачыненымі вокнамі. | 10.81 | |
Наперадзе на раскошна прыбраных конях гарцавала найбольш знакамітая полацкая шляхта, за ёю паштмайстар з паштальёнамі і пікінёры пры поўным парадзе. | 15.79 | |
За брамаю абапал вуліцы стаялі ў святочных строях рамесніцкія цэхі са сцягамі і барабанамі, а на пляцы перад прысутнымі месцамі | 12.48 | |
чакала чынавенства ў белых камзолах і чырвоных з белымі гузікамі каптанах з палевым падбоем. | 10.59 | |
Падзеі трох прысвечаных Полацку дзён яе падарожжа ўзнікалі перад вачыма, нібы стракатыя каляровыя малюнкі з дзіцячай кніжкі пра іншыя краіны і народы, якую яна чытала тады, калі яшчэ гаварыла і сніла сны па-нямецку. | 20.709999 | |
Сабор Святога Стэфана, дзе айцы-езуіты падрыхтавалі ёй пышна аздоблены трон. Седзячы на ім, яна ўпершыню ў жыцці слухала каталіцкае набажэнства і назірала ўрачыстую працэсію са спевамі. | 18.68 | |
Пасля чаго граф Чарнышоў адрэкамендаваў ёй ордэнскіх навіцыяў. Увечары быў маскарад, і ўвесь горад, рынак, вуліцы, манастыры ззяў ілюмінацыяй. | 18.16 | |
Перад езуіцкім саборам чатыры залітыя залатым святлом драўляныя піраміды, роўныя вышынёю самому храму, а пад яе вокнамі | 11.51 | |
пятая піраміда з агністым надпісам: «Страх ворагаў, апірышча сяброў, любоў падданых». | 11.1 | |
І зноў калейдаскоп уражанняў урываецца ноч. Ён быў не надта шчодры на кампліменты. | 10.79 | |
Пасля традыцыйных галантных формулаў ягоны позірк спыніўся на шкуры каля алькова, і ён, нечакана, быццам толькі што вярнуўся з лесу і ні пра што іншае гаварыць проста не можа, узяўся расказваць | 17.34 | |
пра паляванне на мядзведзяў. Навошта ёй, імператрыцы і жанчыне, было ведаць, што тут, у прыдзвінскіх лясах, вядуцца | 11.63 | |
тры пароды гэтага звера: мурашнікі, аўсянікі ды сцярвятнікі, і што калі за аблаву здабываюць меней чым пяць мядзведзяў, гэта лічыцца няўдачаю. | 14.39 | |
Якім ветрам яму ў галаву магло занесці бязглуздую думку, нібы ёй будзе цікава чуць, што мядзведзяў не толькі абкружаюць у асочаным мярлозе, | 13.24 | |
але яшчэ і ловяць сілом або жалезнымі пасткамі ў атворах борцяў, калі, прасунуўшы галаву да пчол, лясун ужо не можа выцягнуць яе назад. | 13.45 | |
Але ён, гэты ліцвін, гэты полацкі паляўнічы, не памыліўся. | 9.54 | |
Ёй напраўду зрабілася цікава, і яна, імператрыца, гатовая была слухаць далей, як на дно адмысловай яміны ставяць місу з разведзеным гарэлкаю мёдам, і прываблены смачным пахам мішка | 18.32 | |
адважна бярэ чарку, а потым салодка засынае і робіцца лёгкаю здабычай. | 10.06 | |
Ягоны густы, з утульнай хрыпкаю голас зачароўваў, | 8.55 | |
абуджаў у глыбінях свядомасці штосьці таемнае, непасцігальнае, першабытна-спрадвечнае. | 10.14 | |
Такія галасы, пэўна, былі ў ведзьмароў, што выклікалі, як яна чытала ў старых хроніках, бясконцыя дажджы, калі дзвесце гадоў таму Полацк трымаў у аблозе вялікі князь і кароль Стэфан Баторый. | 18.030001 | |
У нейкі момант яе душа паўстала. Ёй захацелася скінуць мярэжку чараў і ўзяць размову ў свае рукі, але… | 9.61 | |
але ёй на памяць недарма прыйшлі ведзьмары. Наступнае хвілі ягоныя вочы робяцца ўтрапёнымі, | 11.55 | |
і яна, не паспеўшы запярэчыць яму ні словам, ні рухам, апынаецца ў дужых руках, якія ашчадна, аднак з катэгарычнай уладнасцю пераносяць яе за алькова на неспадзявана мяккую шкуру, | 17.18 | |
а яшчэ праз тры ўдары сэрца ён ужо авалодвае ёю цалкам, перакульвае ў вір жарсці, азарту і шаленства, якія, відаць, можна параўнаць адно з тымі, што кіпяць у мужчынскай душы на паляванні. | 19.18 | |
Шкура пахне зверам. Аднекуль з зялёных нетраў даносяцца гукі ражкоў і сабачы брэх, дзікія лясавыя пахі зліваюцца з хмельнай водарнасцю яго поту. | 15.25 | |
Яна заплюшчваецца, і ў якімсьці кутку яе розуму ўспыхвае вар'яцкая думка, што гэты ліцвін | 10.66 | |
насамрэч здолеў ператварыць іх, сябе і яе, у мядзведзя і мядзведзіцу. | 9.42 | |
Каб пазбыцца наслання, яна расплюшчвае вочы, бачыць у святле кандэлябра свае белыя рукі і хоча засмяяцца з недарэчных страхаў, | 10.79 | |
ды смех захрасае ў горле абарваным птушыным клёкатам, бо яе, імператрыцу, | 10.26 | |
даганяе і накрывае з галавою хваля, што цягне за сабой, прымушае вырывацца, крычаць і нарэшце | 9.52 | |
застагнаць у шчаслівай бездапаможнасці, захлынуцца радасцю. | 8.96 | |
Не, не радасцю, а нязмерна складанейшым пачуццём, падобным да кароткатэрміновае смерці, да імклівай экспедыцыі ў нябыт. | 14.26 | |
Яна любіць вяртацца з такога падарожжа не адразу. Тая самая хваля, ўжо спакойная і лагодная, | 10.82 | |
павінна прынесці яе назад і непрыкметна адступіць, знікнуць, як вымуштраваная пакаёўка, знайшоўшы яе раскунежанаму целу прытульнае месца | 13.74 | |
на пустэльным беразе гукаў, адчуванняў і дотыкаў, з якіх народзіцца, набываючы плоць і кроў, ненадоўга пакінуты свет. | 14.54 | |
Тут, у старасвецкім драўляным палацыку над Дзвіной, дзе яна спынілася, адмоіўшыся ад вільготных пакояў даробленага, | 9.04 | |
гэта ў яе імперыі старая завядзёнка, у апошні дзень мураванага палаца на рынку, усё атрымалася іначай. | 10.05 | |
Ёй не ўдалося падпарадкаваць гэтага ведзьмара свайму рытму і змусіць яго перажыць зліццё з абсалютам у адначас з ёю. | 12.58 | |
Полацкі паляўнічы не наталіўся. Ім кіравала ранейшая неўтаймоўная жарсць, і ён не адпусціў яе ў жаданую ціхую гавань. Ён толькі на пачатку дазволіў ёй, імператрыцы, аддацца той хвалі. | 18.83 | |
А ў астатняе імгненне ўтрымаў і зрабіў сваёю пахолкаю, хутка вяртаючы жаданне ёй самой. | 10.54 | |
Гэты ліцвін прымусіў яе сперша легчы на стол, потым укленчыць на падлозе і зноў падняцца. | 9.17 | |
Ягоныя рукі, вусны, язык упэўнена і бессаромна блукалі па ўсім яе целе. | 10.25 | |
Досыць было апусціць павекі, каб здалося, што яна маркітуецца з некалькімі мужчынамі адначасова. | 8.79 | |
Ён абуджаў пакрыёмую, таемную прагу, што дрэмле ў сутарэннях свядомасці кожнае жанчыны і, можа, так ніколі і не вырвацца з вязніцы, | 15.04 | |
прагу цалкам, да апошняе часцінкі трапіць у абладу мужчынскае сілы, адчуць гвалт над сабою, ператварыцца ў адаліску, у рабыню. | 12.67 | |
Ён абыходзіўся з ёю ўсё больш бесцырымонна, але ад гэтага жаданне ставала адно вастрэйшым, завалодваючы ёю ад карэньчыкаў валасоў да пазногцяў. | 16.620001 | |
Ён рабіў ёй балюча, ды боль не выклікаў пратэсту, а ўпырскваў у вены новую порцыю таго хмелю, які яна ставіла непараўнальна вышэй за любы іншы напой. | 16 | |
Яна, імператрыца, паслухмяна і ўдзячна выконвала ўсе яго прамоўленыя і непрамоўленыя загады. Мужчына загадваў, яна цалавала цвёрдыя, гарткавыя смочкі яго налітых жалезнай сілаю грудзей. Мужчына загадваў, яна кусала і грызла іх, чуючы, | 25.16 | |
як ён распальваецца яшчэ болей. Мужчына загадваў, яна паварочвалася тварам да начной ракі і клала локці на падваконне. Яна зноў і зноў стагнала ад асалоды, а потым… | 18.059999 | |
Потым ён змусіў яе зрабіць тое, што ўжо шмат гадоў яна рабіла адно тады, калі хацела сама. | 9.06 | |
Толькі тады яна, выснажаная, як загнаная аленіха, здолела вызваліцца і самнабулічна | 12.54 | |
дабрысці да ложка. Але ў ім, у полацкім паляўнічым, выкіпела не ўся жарсць, | 11.11 | |
і ён здагнаў яе, імператрыцу, і яшчэ раз паслаў ёй хвалю, што аглушае і збівае з ног. | 9.64 | |
Нарэшце, і ён выцягнуўся побач, як звер, што адарваўся ад пагоні і цяпер мае права перавесці дыханне і наталіць смагу з цёмнай лясной рачулкі. | 15.66 | |
Яны пілі бардоскае, якое ўвачавідкі вяртала сілы, і маўчалі. | 7.81 | |
Імператрыца адчыняе вакно і, упусціўшы ў пакой ручаіну вогкай ранішняй свежасці, глядзіць на раку. | 10.92 | |
На тым боку ўжо вынырнулі з туману жоўтыя муры бернардынскага кляштара. Вада ўзмацняе гукі, | 9.55 | |
і зарэчных пеўняў чуваць так, быццам іхні хор уладкаваўся адразу за вартоўняй з гвардзейцамі. | 8.71 | |
Там, за Дзвіной, іншая дзяржава. Дзяржава, якая належыць таму, хто калісьці ўмеў дарыць ёй амаль такія ж шалёныя, дзівосныя ночы. | 18.370001 | |
Таму, без каго яна, як і ён без яе, няздольная была вытрымаць да вечара. | 8.97 | |
Таму, хто, не будучы мастаком, пакінуў нашчадкам яе найдасканалейшы партрэт. | 8.72 | |
Ён увасобіў яе аблічча ў словах. І калі на гэтым свеце ёсць каханне, ягоным пяром кіравала менавіта яно. | 12.54 | |
Ужо колькі гадоў яна не разлучаецца з яго падарункам, мініяцюрнай, пераплеценай у зялёны кітайскі ядваб кніжкай-нататнікам. | 12.21 | |
Каб уваскрасіць у памяці тыя натхнёныя радкі, ёй не трэба гартаць старонкі з залатым адлівам. | 10.23 | |
Імператрыца ведае свой занатаваны былым каханкам партрэт як «Ойча наш». Яна брунетка з неверагодна белаю скурай. | 13.09 | |
Бровы ў яе чорныя і вельмі доўгія, нос грэцкі, рот як быццам кліча да пацалунка. | 10.85 | |
Рост можна назваць высокім, талія тонкая, лёгкая хада, мілагучны голас і вясёлы, як і характар, смех. | 11.07 | |
Яна лёгка пераходзіць ад гарэзлівай гульні да сур'ёзнай табліцы лічбаў, якія яе зусім не палохаюць. | 11.95 | |
Імператрыцы здаецца, што дзякуючы полацкаму ведзьмару, сёння яна выглядае гэтаксама, як і ў дні, калі яе вобраз увекавечыў Станіслаў Аўгуст. | 14.71 | |
Але яна гасіць імкненне падысці да люстра ў багатай асадзе, у якім магла б паўстаць на поўны рост, як на палотнах прыдворных жывапісцаў. | 11.38 | |
Там, на далёкім беразе, прамінулых з таго часу дваццаці гадоў, яна была яшчэ вялікай князёўнаю, а ён | 11.34 | |
усяго толькі паслом Саксоніі ў Рэчы Паспалітай, напачатку нават не паслом, а сакратаром пасольства. | 9.3 | |
Яго не было побач тады, у чэрвені тысяча семсот шэсцьдзесят другога, калі яна наперадзе верных ёй палкоў ехала верхам у гвардзейскім мундзіры старога Пятроўскага крою | 15.61 | |
і ў капелюшы з зялёнай дубовай галінкаю ў Пецяргоф, куды ў той самы дзень мусіў прыехаць імператар, | 9.58 | |
якому лёс адлічваў апошнія дні. Яго, Станіслава Аўгуста, не было з ёю ў яе зорны час, | 10.76 | |
калі яна кіравалася насустрач фартуне, каб ужо заўтра ўрачыста ўступіць у Пецярбург. | 8.5 | |
Побач былі княгіня Дашкава, граф Мікіта Панін, браты Рыгор і Аляксей Арловы, гэтыя куміры моладзі, непераўзыдзеныя майстры наладжваць на сталічных ускраінах кулачныя баі да смерці. | 19.299999 | |
З тых, хто дзеля яе ўзыходжання на трон рызыкаваў кар'ераю жыццём, яна не забыла нікога. | 10.23 | |
Мікіта Панін атрымаў калегію замежных спраў. Кацярыну Дашкаву яна паставіла на чале Акадэміі навук. | 10.1 | |
Яна ўзнагародзіла кожнага. Але найдаражэйшы падарунак быў прызначаны яму. | 8.37 | |
Найвышэй узляцеў ён, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Праз два гады яна ўмяшалася ў змаганне Чартарыйскіх з Патоцкімі | 11.61 |
Мова / Language: Беларуская (Belarusian)
Аўдыё нарэзана з арыгінальнага запісу ў зыходнай частаце дыскрэтызацыі (native), мона, фрагменты да 30 секунд. Частка калекцыі Belarusian Audiobooks (native).
| Радкоў у датасеце | 348 |
| Працягласць | 1 гадз 8 хв |
| Частата дыскрэтызацыі | 44100 Hz |
| Каналы | мона |
| Даўжыня фрагмента | да 30 с |
Кожны радок змяшчае:
audio — аўдыёфрагмент (native SR, мона, ≤30 с)text — транскрыпцыя (Gemini + двайное ASR выраўнаванне)duration — даўжыня фрагмента ў секундахАўдыёкніга разбіта на фрагменты (≤30 с) і нарэзана з арыгінальнага аўдыё ў зыходнай якасці. На краях кожнага фрагмента застаецца ≤200 мс арыгінальнай цішыні плюс 100 мс сінтэзаванай. Упэўненасць выраўнавання транскрыпцыі ≥ 0.95.
CC BY-NC 4.0 — дазволена выкарыстанне ў некамерцыйных мэтах з указаннем крыніцы.